Міністр абароны генерал-маёр Віктар Хрэнін паставіў задачу правесці комплекснае тактычнае вучэнне, падчас якога войскі адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і вядзення абароны на Гродзенскім тактычным кірунку. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Міністэрства абароны.
— Мы бачым, што сёння ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая не можа нас не турбаваць. Прагназуем развіццё розных варыянтаў. Зыходзячы з гэтага мною прынята рашэнне на правядзенне комплекснага тактычнага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання на Гродзенскім тактычным кірунку, — цытуе T*T.BY каментар Віктара Хрэніна «ВоенТВ Беларуси». — Дадзенае рашэнне сёння ноччу даложана кіраўніку дзяржавы. Ім зацверджана.
Чытайце таксама: Лукашэнка заявіў, што ў Гродне «вывешваюць польскія сцягі»
Дадзенае вучэнне будзе праходзіць па тэме «вядзенне абароны і спецыяльных дзеянняў» на Гродзенскім тактычным кірунку.
У вучэнні прымуць удзел воінскія часткі механізаваных злучэнняў, сіл спецыяльных аперацый, ваенна-паветраных сіл, войскаў супрацьпаветранай абароны, разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі.
Гэта вучэнне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. У ходзе вучэння таксама прадугледжваецца адмабілізаванне некаторых воінскіх частак
Магу з упэўненасцю сказаць, што ўзброеныя сілы баегатовы. Маральны дух высокі, і мы гатовыя да выканання задач.
Галоўнай задачай для нас з’яўляецца захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. І мы гэтую задачу выканаем. Мы ўсе беларусы, гэта наша зямля, і мы яе нікому не аддамо.