Жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерыя Цапкала Вераніка пакінула Беларусь у апасенні арышту. Пра гэта 9 жніўня паведамілі РИА Новости. Вераніка Цапкала з’ехала ў Маскву. Тут яна і прагаласуе за кіраўніка дзяржавы.
Нагодай для ад’езду Веранікі Цапкала стала ўчорашняе «памылковае» затрыманне Марыі Калеснікавай. Яе адпусцілі, паведаміўшы, што пераблыталі з кімсьці іншым.
У штабе Віктара Бабарыкі пацвердзілі інфармацыю: «З намі звязалася Вераніка. З яе слоў, яна ў Маскве. Будзе галасаваць там. Мы паважаем рашэнне Веранікі, сітуацыя няпростая. Мы лічым, кожны мае права ацэньваць рызыкі для сябе самастойна».
Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на преидентские выбары, Валерый Цапкала, разам з дзецьмі пакінуў Беларусь раней.