Збоі ў працы мэсэнджараў Viber і Telegram зафіксаваныя 9 жніўня на тэрыторыі Беларусі.

Гэта пацвярджае сэрвіс Downdetector. Пры гэтым праблемы ёсць і ў карыстальнікаў з іншых краін Еўропы.

У дзень выбараў у Беларусі праблемы з інтэрнэтам, збоі ў Viber і Telegram. Афіцыйна: "Гэта атака на дзяржрэсурсы"
Збоі ў працы Telegram у Еўропе. Скрыншот: downdetector.ru
У дзень выбараў у Беларусі праблемы з інтэрнэтам, збоі ў Viber і Telegram. Афіцыйна: "Гэта атака на дзяржрэсурсы"
Збоі ў працы Viber у Еўропе. Скрыншот: downdetector.ru

Таксама былі заўважаныя праблемы з загрузкай і перасыланнем файлаў, доступам да сэрвісаў Google, запаволеная загрузка многіх сайтаў і праблемы з працай VPN-сэрвісаў, піша T*T.BY. У рэдакцыі Hrodna.life заўважылі праблемы, незалежна ад аператара сувязі: праблемы былі ў абанентаў МТС і А1, а таксама пры фіксаваным падключэнні праз ByFly.

Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты паведаміў, што яшчэ ўвечары 8 жніўня ягоныя спецыялісты зафіксавалі «вялікую хвалю DDoS-нападаў на інфраструктуру сеткі BY-NET». Паводле афіцыйнай інфармацыі, атакі працягнуліся і 9 жніўня.

«Устаноўлена, што нападам падвяргалася абсталяванне, на якім змешчаны, у тым ліку, сайты Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (kgb.gov.by) і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (mvd.gov.by)», — піша cert.by.

Грамадская група NetBlocks, якая займаецца абаронай лічбавых правоў і кібер-бяспекай, паведаміла, што падлучэнні ў буйных сеткавых аператараў у Беларусі ўпалі на 50%. Першыя праблемы пачаліся каля поўначы, а больш прыкметнымі сталі раніцай 9 жніўня.

Што можна зрабіць, каб заставацца на сувязі?

42.T*T.BY прыводзіць парады спецыялістаў для такіх выпадкаў:

  • усталяваць VPN, напрыклад, TunnelBear ці нешта з гэтага спісу;
  • усталяваць інструмент абыходу блакаванняў Psiphon;
  • усталяваць Proxy для Telegram (вось каталог);
  • усталяваць TOR;
  • і калі інтэрнэту няма зусім, можна выкарыстоўваць афлайн-мэсэнджар Bridgefy (iOS, Android) або Brair (Android).