Першы з пачатку пандэміі афіцыйны старт для гродзенскіх бегуноў - «Начная дзясятка», не адбудзецца. Напярэдадні выбараў па ўсёй краіне адмяняюцца масавыя мерапрыемствы.
«Аб прычынах нам невядома. На жаль, мы вымушаны перанесці наш прабег на іншы дзень. Як толькі будзе вядомая дакладная дата, мы вам паведамім», — напісалі арганізатары.
Пятая «Начная дзясятка» на тэрыторыі гарналыжнага цэнтра «Каробчыцкі „Алімп“» павінна была прайсці 8 жніўня. На забег зарэгістравалася больш за 200 чалавек з Беларусі і блізкага замежжа.
Чытайце таксама: «Все соскучились по бегу». Гродненцы из клуба Run4Fun готовятся покорять «Олимп»