Па выніках маніторынгу Media IQ у чэрвені 2020 Hrodna.life быў адным з самых прафесійных мясцовых медыя.
У маніторынгу Media IQ ў блоку «Выкананне стандартаў журналістыкі ў навінах» праходзіць маніторынг дзесяці вядомых рэгіянальных выданняў. У маніторынг кожны будні дзень у чэрвені траплялі тры грамадска значныя навіны.
Ацэньвалася захаванне пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі; таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.
Hrodna.life па выніках маніторынгу атрымаў 4,82 з 5 магчымых балаў. Вынік палепшыўся — у лютым мы атрымалі 4,68 з 5 балаў.
Вынікі палепшыліся таксама ў іншых незалежных рэгіянальных медыяў. Лідарам паводле выканання журналісцкіх стандартаў стала «Рэгіянальная газета».

Як адзначылі аўтары маніторынгу, тэма выбараў практычна не паўплывала на колькасць зафіксаваных выпадкаў парушэння стандартаў інфармацыйнай журналістыкі, выкарыстання маніпуляцыі і прапаганды ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.
Віншуем калег з іншых рэгіянальных рэдакцый з высокай ацэнкай іх працы.
Глядзіце таксама: Які вынік атрымала рэдакцыя Hrodna.life у маніторынгу ў лютым 2020
Для Hrodna.life гэта не першая адзнака за прафесіяналізм і якасць. У лістападзе 2019 года нас назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам Беларусі на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.
Мы і далей будзем цяжка працаваць, каб даваць вам самыя якасныя і цікавыя матэрыялы пра Гродна і гродзенцаў, а таксама пра важныя падзеі ў рэгіёне і свеце.
Калі для вас гэта важна, калі ласка, падтрымайце Hrodna.life фінансава праз платформу Talaka або іншыя платформы.
Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.