30 ліпеня прайшло пазапланавае пасяджэнне ЦВК. Кандыдатаў у прэзідэнты запрасілі туды напярэдадні ўвечары. На пасяджэнні таксама прысутнічаў дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў. Ён распавёў кандыдатам аб магчымых правакацыях на мерапрыемствах і дзвюх групоўках тэрарыстаў, якія рыхтуюцца пад Псковам.
Раўкоў выступаў у ЦВК перад кандыдатамі ў прэзыдэнты. Андрэй Дзмітрыеў, які прысутнічаў на сустрэчы, адзначыў, што кандыдатам даведзена: у краіне 170 баевікоў, навучаных падрыўной і снайперскай дзейнасці, ёсць рызыка ў асноўным на масавых мерапрыемствах. Раўкоў таксама распавёў, што пад Псковам і Невелем фармуюцца яшчэ нейкія групоўкі, піша T*T.BY.
— Пытанне, калі будуць нейкія ноты Расійскай Федэрацыі? Калі гэта так, павінны сумесна рэагаваць органы бяспекі дзвюх краін, — упэўнены Дзмітрыеў.
Ён распавёў, што, па слоў Раўкова, некаторыя затрыманыя нібыта даюць паказанні, што «прыехалі рабіць рэвалюцыю».
Кандыдатам не агучвалі мэту пасяджэння. Сяргей Чэрачэнь прыехаў у спартовым касцюме, сказаў журналістам, што цёплыя рэчы з сабой. Ён меркаваў, што або кагосьці будуць здымаць, або абмяжуюць агітацыйныя мерапрыемствы, або затрымаюць.
Ганна Канапацкая сказала, што на паседжанні Раўкоў распавёў, што «баевікі» даюць паказанні.
— Я спадзявалася, што Аляксандр Рыгоравіч здымецца ў маю карысць, але ўсе аказалася значна больш празаічным і больш небяспечны, чым. Нас папярэдзілі аб магчымых правакацыях пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. І я яшчэ раз пераканалася ў тым, што дзяржава сёння не ў поўнай меры гатова забяспечыць бяспеку ў тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты, — заявіла Канапацкая.
Кандыдатка сказала, што затрыманых «баевікоў» размеркавалі па розных РУУС. Канапацкая таксама дадала, што цяпер на масавых мерапрыемствах будуць устаноўлены рамкі і загароды.
Святлана Тихановская пасля пасяджэння сказала толькі, што ўсе мерапрыемствы аб’яднанага штаба будуць праходзіць у штатным рэжыме, нічога не адмяняецца.
Дзеючага прэзідэнта на паседжанні прадстаўляла Наталля Качанава.
Якія яшчэ меры прымуць
Напярэдадні ўвечары Андрэй Раўкоў пасля тэрміновай нарады ў прэзыдэнта распавёў аб мерах, якія прымуць пасля затрымання ў краіне «баевікоў ЧВК Вагнера», піша T*T.BY са спасылкай на АНТ.
- памежны камітэт Беларусі ўзмоцніць аператыўнае прыкрыццё дзяржмяжы, у тым ліку з Расіяй, у рамках адсочвання асоб, якія яе перасякаюць.
- Узмацненне мер бяспекі ў час правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку звязаных з выбарчай кампаніяй.
- МЗС Беларусі запросіць амбасадараў Расіі і Украіны.
У ноч з 28 на 29 ліпеня ў Беларусі затрымалі 33 чалавекі. Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. 32 з іх забралі з санаторыя пад Менскам, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.
Усе затрыманыя — грамадзяне Расійскай Федэрацыі, 14 з іх згадваюцца ў базе «Міратворац» як удзельнікі ваенных дзеянняў на Данбасе. Дзяржсмі са спасылкай на праваахоўныя органы заявілі, што «была атрымана інфармацыя аб прыбыцці на нашу тэрыторыю больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі». Што з астатнімі больш чым 160 баевікамі, пакуль невядома.
Аляксандр Лукашэнка назваў тое, што адбылося, надзвычайным здарэннем. Ён запатрабаваў «неадкладна звярнуцца ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны патлумачылі, што адбываецца».