Ганна Канапацкая шчыльна працуе над стварэннем партыі, паведаміла кандыдатка ў прэзідэнты ў Facebook. Першыя заявы аб партыі яна зробіць ўвечары 28 ліпеня падчас выступлення на тэлеканале «Беларусь 1».

Для стварэння партыі Канапацкая выкарыстоўвае вольны з-за адмовы ад паездак па рэгіёнах час.

Таксама яна патлумачыла, чаму адмовілася ад пікетаў.

 — Усе (давераныя асобы — Hrodna.life) пагадзіліся, што з улікам пагроз, якія паступаюць у мой адрас, на адрас маіх дзяцей і давераных асоб, рашэнне адмовіцца ад правядзення пікетаў было правільным. Улада, засяроджаная на барацьбе з іншадумствам і пратэстнымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай. Да таго ж месцы, якія ўлада вызначыла для пікетаў, больш падыходзяць для выгулу сабак.

Ганна Канапацкая правядзе агітацыю на прадпрыемствах — там ёсць магчымасць забяспечыць людзям належную бяспеку, паведаміла яна. На гэтым тыдні штаб разаслаў лісты з запытамі на 50 буйных прадпрыемстваў краіны.⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀