ЦВК накіраваў рэкамендацыі ўчастковым камісіям з графікамі прысутнасці назіральнікаў: для перыяду датэрміновага галасавання і для дня выбараў.
У графіку для датэрміновага галасавання кожны з дзён галасавання
дзеліцца на два перыяды: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Дзень выбараў 9 жніўня дзеліцца на перыяды: з 8.00 да 15.00 і з 15.00 да заканчэння падліку галасоў.
Тром першым у спісе акрэдытаваных назіральнікаў дадуць магчымасць выбраць дату і перыяд (даты і перыяды) назірання. Астатнія даты і перыяды прапануюцца наступным назіральнікам.
Парадак прымяняецца на ўчастках для галасавання, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, устаноўленыя Цэнтральнай камісіяй.
Што з назіраннем за выбарамі-2020?
На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала паменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках да пяці ў асноўным дзень і да трох — у дні датэрміновага галасавання. Рашэнне прынялі аднагалосна.
Як адрэагавалі праваабаронцы?
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі r**yja.com, што ў такім выпадку не можа ісці гаворкі аб незалежным назіранні. Гэта першы такі выпадак за дваццаць гадоў назірання.
— ЦВК устанавіла графік прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках. Ён носіць рэкамендацыйны характар. Ярмошына тлумачыць, што гэта выклікана інтарэсамі бяспекі членаў камісій і гэта супрацьэпідэміялагічныя меры. Як будуць складаць графік? Хто першы трапіў у гэтую выбарчую камісію за ноч, хто першы, той Лепшы, — сказаў Раман Юргель.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).