Увечары 21 ліпеня двух хлопчыкаў 11 і 12 гадоў засыпала пяском паблізу адной з вёсак Ашмянскага раёна. Дзеці гулялі ў катлаване, які ўтварыўся пасля забору пяску мясцовымі жыхарамі.
Калі дзеці былі ў яміне, абрынуўся грунт, у выніку іх засыпала. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, дасталі дзяцей, аднак выратаваць хлопчыкаў не ўдалося, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Следчы камітэт нагадвае пра неабходнасць забеспячэння бяспекі дзяцей у час летніх канікул і просіць не пакідаць іх без нагляду.