Новости

У Шчучыне паставяць помнік французскаму прэзідэнту Шарлю дэ Голю

У Шчучыне з’явіцца помнік заснавальніку і першаму прэзідэнту Пятай французскай рэспублікі Шарлю дэ Голю. Манумент будзе ўсталяваны да 130-годдзя з дня нараджэння французскага палітыка, піша T*T.BY.

Рашэнне аб усталяванні помніка апублікавана на сайце Шчучынскага райвыканкама. Яно падрыхтавана ў «мэтах развіцця горада Шчучына як аднаго з турыстычных цэнтраў рэспублікі, прыцягнення турыстаў, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны».

Шчучын і прэзідэнт Францыі

У час Першай сусветнай вайны з ліпеня па верасень 1916 года Шарль дэ Голь трапіў у палон і знаходзіўся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных на тэрыторыі сучаснага Шчучына. Цяпер на гэтым месцы стаіць цэх аўтатрактарных камплектаў завода «Аўтапровад».

Раней меркавалася, што на будынку цэха адкрыецца памятная дошка. Там жа пазней планавалі размясціць інтэрактыўны музей. Зараз гаворка ідзе менавіта аб помніку ў Шчучыне. Улады правядуць адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка, яго фінансаванне прадугледжана з пазабюджэтных сродкаў.

Дарэчы, перспектывы ўшанавання памяці дэ Голя ў сакавіку мінулага года абмяркоўвалі мясцовыя ўлады і пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канесс. На 29 ліпеня запланавана сумесная прэс-канферэнцыя Дыдзье Канэса і намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Алены Пасюты. Падчас яе агучаць умовы конкурсу на праект помніка, піша «Радыё Рацыя».

Чытайце таксама:
У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета

Пад Карэлічамі адкрылі помнік дывізіі, якая бараніла Гродна ў першыя дні вайны

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025