Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі падоўжыла дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на маскі і дэзсродкі да 4 кастрычніка 2020 года.

Адпаведная пастанова № 47 ад 13 ліпеня 2020 года была апублікаваная 21 ліпеня на Нацыянальным прававым партале pravo.by.

«Падоўжыць па 4 кастрычніка 2020 г. дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на сродкі абароны органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзінфікуючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі,
спрэі)*, за выключэннем тых, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны, а таксама ў прамысловых, ветэрынарных, сельскагаспадарчых мэтах», — сказана ў пастанове.

На маскі і антысептыкі ўведзены нарматыў рэнтабельнасці, уключаны ў адпускныя цэны вытворцаў, не большы за 10%. Для імпарцёраў увялі максімальную надбаўку не больш за 10%. Лімітавую максімальную гандлёвую надбаўку з улікам аптовай надбаўкі да адпускной цане вытворцы (імпарцёра) на гэтыя тавары ўсталявалі ў памеры 15%.

Рэгуляванне цэнаў на маскі і дэзсродкі дзяржавай было ўведзена 7 красавіка з-за павышанага попыту на гэтыя тавары пасля распаўсюду каранавіруса ў Беларусі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).