У невялікім аграгарадку Вялікія Жухавічы, што ў Карэліцкім раёне, адкрылі помнік ваярам 29-й танкавай дывізіі, якая абараняла Гродна ў 1941 годзе і якая практычна ўся загінула пры адступленні. Ініцыятарам адкрыцця помніка стаў мясцовы жыхар — краязнаўца Уладзімір Матусевіч. Мясцовая ўлада ініцыятыву падтрымала, піша TUT.BY.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Пра падзеі 1944 года канешне, вядома больш, чым пра тое, што адбывалася ў Беларусі ў пачатку вайны. Вось і ў Вялікіх Жухавічах ёсць брацкае пахаваньне вайскоўцаў, якія загінулі пры вызваленні пасёлка.

А вось салдатам, якія загінулі ў першыя дні вайны, каля населенага пункта памятнага знака не было. Невядома да гэтага часу і дзе дакладна пахаваныя тыя воіны. Памятны знак паставілі прыкладна на тым месцы, дзе яны прынялі свой апошні бой. Тут жа загінуў і камандзір дывізіі палкоўнік Мікалай Студнеў.

Адкрыццё памятнага знака — зусім маленькая падзея ў маштабах краіны, але вельмі важная для мясцовых жыхароў. Яны кажуць, што пра падзеі тых першых ваенных дзён старажылы мала што ўспаміналі. Больш ужо памяталі, вядома, аб партызанах, немцах і вызваленні.

На адкрыцьці помніка прысутнічалі прадстаўнікі Карэліцкага райвыканкама, вайскоўцы, гісторыкі і краязнаўцы.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Два гісторыка — Дзмітрый Кіенка і Дзмітрый Люцік — напісалі кнігу аб падраздзяленні, якое абараняла Гродна. Па іх словах, помнік адкрыты прыкладна на тым месцы, дзе салдаты 29-й танкавай дывізіі прынялі свой апошні бой. Гісторыкі некалькі гадоў назад напісалі кнігу «Першы ўдар. 29 танкавая дывізія ў баях за Гродна», дзе сабралі ўсю наяўную інфармацыю аб тым, як салдаты і афіцэры спрабавалі спыніць наступ немцаў, як адыходзілі і спрабавалі прарвацца да сваіх.

Дзмітрый Кіенка, Дзмітрый Люцік
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Уладзімір Матусевіч.
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Дзмітрый Люцік