Андрэя А. у кастрычніку 2019 года затрымалі на працоўным месцы, калі ён курыў марыхуану. Праваахоўныя органы сачылі некалькі месяцаў за тым, як ён ужываў меркавана канабіс са сваімі вучнямі. Увесну 2020 года прайшло судовае разбіральніцтва. Выкладчык заявіў, што з вучнямі курыў палын і шалфей. Суд не паверыў яму і вынес прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі і штраф у 250 базавых велічынь (6 750 рублёў). Гэта рашэнне абвінавачаны аспрэчыў ў Гродзенскім абласным судзе.

14 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда прызначыла новы прысуд — пазбаўленне волі на 10 гадоў без штрафу з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адзін год прыбралі па амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі, паведамляюць у Гродзенскім абласным судзе.

Пакаранне прызначылі шляхам частковага складання пакаранняў па сукупнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328, ч. 1 арт. 328, ч. 2 арт. 331, ч. 1 арт. 332 КК.

Дзеянні выкладчыка кваліфікавалі як незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка наркатычных сродкаў, учыненыя асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжаныя артыкулам 331 КК.

У астатняй частцы прыгавор пакінуты без змены, а апеляцыйная скарга і апеляцыйны пратэст — без задавальнення. Пракурор раней прасіла пазбавіць А. права аказваць адукацыйныя паслугі. Гэтага права яго не пазбавілі, таму што ў выкладчыка не было спецыяльнай ліцэнзіі на выкладанне.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Што за справа?

Паводле следства, 38-гадовы гродзенец з верасня 2018 года да кастрычніка 2019 года набываў марыхуану і частаваў ёю непаўналетніх — сваіх вучняў. Яго затрымалі 4 кастрычніка 2019 года. Расследаванне вялося чатыры месяцы. Калі яго затрымалі, аказалася, што праваахоўныя органы сачылі за мужчынам з ліпеня 2019 года з дапамогай відэакамеры.

Судовае разбіральніцтва доўжылася амаль два месяцы. Першы выпадак у кожнага вучня падобны. Вучань затрымліваўся пасля заняткаў у кабінеце. Андрэй прапаноўваў яму папаліць «траўку». З паказанняў вынікае, што вучні разумелі, што гаворка ідзе аб марыхуане — наркотыку. Некаторыя апраўдваюцца, што толькі падчас другога ўжывання даведаліся, што марыхуана забароненая ў Беларусі. Тым не менш, згаджаліся ўжываць яе і далей. З адным пацярпелым налічваецца тры эпізоды, другім — дзевяць, трэцім — дванаццаць.

Затым вучні курылі з выкладчыкам і ўтрох, і учатырох. Аднойчы яны выязджалі ў лес паспрабаваць «маркі». Яшчэ адзін раз вучні палілі «траўку» без выкладчыка, застаўшыся ў кабінеце ўдваіх. Чаму згаджаліся, яны не могуць адказаць.

Судовы разгляд доўжыўся больш за месяц. У канцы следства мужчына даў паказанні і сказаў, што з вучнямі ён паліў палын і шалфей, а замест ЛСД была папера. Па яго словах, ён спецыяльна ствараў ілюзію чагосьці забароненага, калі кожны з вучняў заўважыў у кабінеце прыстасаванні для курэння марыхуаны. Таго, што ён сам ужываў і набываў марыхуану, выкладчык не адмаўляе. Не знайшлі падчас следства і куст, які фігуруе на відэа.

З прысудам суда Ленінскага раёна не пагадзіліся абодва бакі

Адвакат прасіў прызначыць мінімальнае пакаранне паводле ч. 1 арт. 328, не звязанае з пазбаўленнем волі. Ён казаў, што віна па арт. 332 ч. 1 і арт. 331 ч. 2 КК (схіленне непаўналетніх да ўжывання наркотыкаў і прадастаўленне для гэтага памяшкання), не даказаная.

Бок абвінавачання таксама падаў апеляцыйны пратэст. У ім прасілі прызнаць А. вінаватым па ч. 3 арт. 328 КК і прызначыць 11 гадоў пазбаўлення волі, а таксама пазбавіць А. права займацца дзейнасцю, звязанай з аказаннем адукацыі на пяць гадоў.

Як ішоў працэс па справе

Відэа. Настаўнік у Гродне частаваў дзяцей наркотыкамі на гуртку па робататэхніцы

Собрать деньги и свидетельствовать в суде. Родители хотят поддержать учителя, которого задержали за вовлечение несовершеннолетних в употребление наркотиков

«Дзеці па ім млелі». Бацькі стаяць гарой за выкладчыка робататэхнікі, якога «ўзялі» за марыхуану

Судзяць выкладчыка робататэхнікі, які частаваў марыхуанай вучняў

«Падабалася і ўсё». Суд апытаў вучняў, якіх выкладчык частаваў марыхуанай

«Мы курили полынь». Преподаватель с марихуаной дал показания в суде

Наркакантроль распавёў, як затрымлівалі выкладчыка, які частаваў марыхуанай вучняў

32 родителя поддержали преподавателя, которого судят за марихуану

Какое наказание запросили для преподавателя, которого судят за марихуану