Падапечныя Ігара Кавалевіча не прайграюць дзявяты матч да шэрагу. У Гродне 19 ліпеня «Нёман» згуляў у безгалявую нічыю з лідарам турнірнай табліцы салігорскім «Шахцёрам».

Паглядзець на гульню супернікаў на гродзенскім стадыёне прыйшла рэкордная колькасць гледачоў у гэтым годзе - 4200 чалавек. Заўзятары не ўбачылі галоў на полі, але затое пабачылі дзве баявых каманды, якія гатовыя сёлета змагацца за медалі.

"Акрамя штрафных і стандартаў «Шахцёр» нічога не стварыў". «Нёман» даў бой аднаму з лідэраў чэмпіянату
Падчас гульні «Нёман» — Шахцёр". У атацы гулец гродзенцаў По. Фота: Руслан Кулевіч

«Нёман» — «Шахцёр» — 0:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

—  Добрая баявая гульня, мы стараліся гуляць з пазіцыі сілы. З такім супернікам, як Шахцёр, гэта было няпроста. Але малюнак і тактычныя дзеянні, якія мы запланавалі, мы выканалі. Шкада, што не змаглі забіць, але самім зместам і структурай гульні я задаволены. Хлопцы аддалі ўсе сілы, маглі мы забіць, добра згулялі ззаду. Акрамя штрафных і стандартаў «Шахцёр» нічога не стварыў. У прынцыпе, нічыя заканамерны вынік.

"Акрамя штрафных і стандартаў «Шахцёр» нічога не стварыў". «Нёман» даў бой аднаму з лідэраў чэмпіянату
Ігар Кавалевіч увесь матч прастаяў каля поля. Фота: Руслан Кулевіч

Пасля гульні з «Шахцёрам» футбалісты «Нёмана» усталявалі новы гістарычны рэкорд — каманда не прапускае ўжо 6 матчаў запар і не прайграе ў 9 матчаў запар.

Зараз «Нёман» займае трэці радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 31 ачко, на тры больш у БАТЭ і «Шахцёра». Трэба адзначыць, што ў «Нёман» яшчэ мае перанесены матч у запасе — з «Мінскам».

Сваю наступную гульню ў чэмпіянаце «Нёман» правядзе 25 ліпеня ў Бабруйску, дзе сустрэніцца з мясцовай «Белшынай».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life