Каля 30 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе Белгазпрамбанка. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць. Яго словы ў нядзелю перадаў тэлеканал «Беларусь-1», піша nn.by.

«Там іх [затрыманых] ужо пад 30 чалавек. Усе даюць паказанні. І гэты [Віктар Бабарыка] ўжо зарыдаў. Калі не зарэгістравалі [кандыдатам у прэзідэнты], зарыдаў і пачаў даваць паказанні», — сказаў Лукашэнка.

Пра тое, што Віктар Бабарыка «акуратна дае паказанні» паведамлялі дзяржаўныя тэлеканалы яшчэ ў дзень затрымання экс-кіраўніка Белгазпрамбанка. Аднак пасля адвакаты Бабарыкі абверглі гэта.