Ганна Канапацкая, адна з 5 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, абвесціла, што адмовіцца ад удзелу ў тэледэбатах. На сваёй старонцы ў Facebook яна патлумачыла, што яе супернікі слабейшыя, а яна «не хоча ўдзельнічаць у дзіцячым шоу пракрамлёўскіх марыянетак».

Ліст у ЦВК з просьбай пераразмеркаваць вылучаны на дэбаты час, яна накіруе ў панядзелак, 20 ліпеня. Па яе словах, рашэнне ёй далося нялёгка.

Два яе канкурэнты былі прыбраныя «па ўласнай дурасці і прагнасці, рашучымі дзеяннямі свайго былога гаспадара» [пра Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу — заўв. Hrodna.life], піша яна. Але яна «не можа пераступіць» праз маральныя і этычныя перакананні.

Яе «адзіны рэальны супернік» [пра Аляксандра Лукашэнку — заўв. Hrodna.life] у дэбатах браць удзелу не будзе, а астатнія, на яе думку, надта слабыя. Яна адзначыла, што адчувае сябе адказнай за «захаванасць і ўстойлівасць псіхічнага здароўя некаторай колькасці прыхільнікаў» сваіх канкурэнтаў на выбарах.

Чытайце таксама: «Я — адзіны рэальны супернік Лукашэнкі». Ганна Канапацкая пра ўдзел у выбарах