Ганна Канапацкая, адна з 5 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, абвесціла, што адмовіцца ад удзелу ў тэледэбатах. На сваёй старонцы ў Facebook яна патлумачыла, што яе супернікі слабейшыя, а яна «не хоча ўдзельнічаць у дзіцячым шоу пракрамлёўскіх марыянетак».
Ліст у ЦВК з просьбай пераразмеркаваць вылучаны на дэбаты час, яна накіруе ў панядзелак, 20 ліпеня. Па яе словах, рашэнне ёй далося нялёгка.
Два яе канкурэнты былі прыбраныя «па ўласнай дурасці і прагнасці, рашучымі дзеяннямі свайго былога гаспадара» [пра Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу — заўв. Hrodna.life], піша яна. Але яна «не можа пераступіць» праз маральныя і этычныя перакананні.
Яе «адзіны рэальны супернік» [пра Аляксандра Лукашэнку — заўв. Hrodna.life] у дэбатах браць удзелу не будзе, а астатнія, на яе думку, надта слабыя. Яна адзначыла, што адчувае сябе адказнай за «захаванасць і ўстойлівасць псіхічнага здароўя некаторай колькасці прыхільнікаў» сваіх канкурэнтаў на выбарах.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…