Удзельніку акцыі салідарнасці ў Гродне «таемна» прысудзілі 15 сутак

У Гродне да 15 сутак арышту засудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал «Лида для жизни», паведамляе harodniaspring.org. Яго судзілі за ўдзел у «Ланцугу салідарнасці», які адбыўся 19 чэрвеня. Суд праваабаронцы назвалі «таемным».

Дзяніс быў затрыманы 13 ліпеня пасля таго, як выйшаў з суда над актывістамі Юліей Карначавай і Ежы Грыгенчам. Пасля суда ён планаваў пайсці ў РАУС, каб атрымаць пастанову па сваёй справе, аднак быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Яго памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.

Суд над Дзянісам Рудзевічам правялі таемна. Вядома, што яго судзілі па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі «Ланцуг салідарнасці», якая праходзіла 19 чэрвеня.

Як яго затрымлівалі?

19 чэрвеня ў Гародні падчас акцыі «Ланцуг салідарнасці» Дзяніса Рудзевіча схапілі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся, запіхнулі ў аўтобус і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Там Дзянісу паведамілі, што ён затрыманы і на яго быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд СМІ).

Акрамя таго, у яго было канфіскавана ўсё абсталяванне, а тэлефон разбілі пры затрыманні супрацоўнікі ў цывільным.

9 ліпеня 2020 года высветлілася, што адміністрацыйная справа па гэтым пратаколе прыпынена. Але на Дзяніса склалі новы пратакол па артыкуле 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).

«Гэта выкраданне чалавека». Блогер з Ліды распавёў, як яго затрымалі ў Гродне падчас стрыму

Актывіст, якога затрымалі на акцыі салідарнасці, просіць дапамогі ў гродзенцаў

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і вызвалілі аднаго чалавека.

У Гродне адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025