Дзяніс Рудзевіч, адміністратар канала «Лида для жизни», якому міліцыянты выпісалі пратакол па артыкуле 22.9 (праца на неакрэдытаваныя СМІ), звяртаецца па дапамогу да сваіх падпішчыкаў, піша r**yja.com.

— Звяртаюся да ўсіх падпісчыкаў свайго каналу, да ўсіх грамадзян з маленькай просьбай. Наш канал існаваў і існуе на ахвяраванні грамадзян. Мой удзел там быў - гэта мая прысутнасць, здымкі і мой мабільны тэлефон, які супрацоўнікі разбілі. Сабраныя грошы на дадатковае абсталяванне ў мяне канфіскавалі.

Маладзён не збіраецца спыняцца і будзе далей прысутнічаць на грамадска важных падзеях.

— Я не збіраюся спыняцца. Хачу далей ездзіць, здымаць, асвятляць.

Дзяніс Рудзевіч быў адзіным затрыманым падчас акцыі 19 чэрвеня, яго міліцыянты затрымалі падчас вядзення стрыму і занеслі ў міліцэйскі бус, пры гэтым пашкодзілі тэлефон.

«Гэта выкраданне чалавека». Блогер з Ліды распавёў, як яго затрымалі ў Гродне падчас стрыму

Актывіст, якога затрымалі на акцыі салідарнасці, просіць дапамогі ў гродзенцаў