9 ліпеня ў доме ля Лютэранскай кірхі падчас дэмантажу старой лесвіцы рабочыя выявілі дошкі, абгорнутыя ў газеты стогадовай даўнасці.

Пастар лютаранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў мяркуе, што газету выкарыстоўвалі ў якасці дапаможнага матэрыялу або як уцяпляльнік.

«На другім паверсе дома абшчыны мы зараз робім паломніцкі цэнтр, – распавёў Hrodna.life Уладзімір Татарнікаў. – Знаходкі адлюстроўваюць дзве эпохі з жыцця нашай супольнасці і гісторыі Гродна. Адна газета часоў Расійскай імперыі – 1876 года на нямецкай мове, а другая 1920-х гадоў на польскай, калі горад быў у складзе Польшчы”.

Па словах Татарнікава, сёння лютэранам важна ведаць, што амаль 150 гадоў таму ў іх суполку даходзілі газеты менавіта на нямецкай мове. Тады і служба ў Гродне ішла на нямецкай. У будучыні фрагменты газет трапяць у музей гісторыі лютэранства Гродзеншчыны, стварэнне якога ў планах абшчыны.

У прыбудове лютэранскай кірхі падчас рамонту знайшлі старадаўнія газеты
Разобранная лестница. На нескольких досках фрагменты газет
У прыбудове лютэранскай кірхі падчас рамонту знайшлі старадаўнія газеты
Фрагменты газет на немецком языке «St. Petersburgische Zeitung»
У прыбудове лютэранскай кірхі падчас рамонту знайшлі старадаўнія газеты
Фрагмент газеты на польском языке
У прыбудове лютэранскай кірхі падчас рамонту знайшлі старадаўнія газеты
Пастор Владимир Татарников рассматривает фрагменты газет

Тыдзень да гэтага будаўнікі выявілі ў прыбудове фарфоравыя фігуркі і медыцынскія флаконы.

У прыбудове лютэранскай кірхі падчас рамонту знайшлі старадаўнія газеты
Знаходкі, знойдзеныя падчас рамонту ў прыбудове лютэранскай кірхі

Пастар Уладзімір Татарнікаў распавёў, што ў ліпені ў Гродна прывязуць старадаўні вежавы гадзіннік, яки быў у Магілёве на рамонце. Да канца лета гадзіннік будзе экспанавацца ўнутры кірхі, а ў верасні, на Дзень горада, яго афіцыйна адкрыюць пасля рамонту.

Чытайце таксама: Часы на гродненской кирхе появятся летом. Алтарь привезут из Германии, если не помешает пандемия

Таксама нядаўна будаўнікі знайшлі цікавыя рэчы на даху найстарэйшай школы горада – СШ №6 на вуліцы Гарнавых. Там знайшлі артэфакты з 1930-х.