Культурны цэнтр “Фестывальны” запрашае на адкрыццё арт-пляцоўкі на вул. Тэльмана, 4. Кожную сераду на адкрытай пляцоўцы ля «Фестывальнага» будуць арганізоўваць арт-вечары.

Час правядзення арт-вечара — 18.00−19.30. Па выніках мерапрыемстваў плануюць правесці выставу работ, намаляваных у выніку сумесных АРТдзеянняў.

У рамках арт-вечару плануецца:

  • выступ аднаго аматарскага калектыву (музычнай групы, групы салістаў і г. д.), у тым ліку прадстаўнікоў розных нацыянальных аб’яднанняў;
  • майстар-клас па народнаму рамяству, фатаграфіі, жывапісу;
  • АРТ-дзеянне (сумеснае маляванне адной карціны, размалёўванне аднаго з нацыянальных арнаментаў, графічных малюнкаў з відамі горада і г. д.);
  • “Экспрэс-выставы пад адкрытым” небам работ мастакоў і майстроў-рамеснікаў;
  • “Гісторыя адной карціны” (выстава адной з карцін дзеючай экспазіцыі, яе гісторыя, знаёмства з аўтарам); – майстар-клас па народным і эстрадным танцы;
  • імправізаваныя інтэрактыўныя спектаклі з удзелам тэатральных калектываў Цэнтра культуры і гледачоў;
  • выязны гандаль прылеглых кафэ.