«Фальсіфікацыя — цяжкі грэх». Беларускія католікі змагаюцца за сумленныя выбары

Група каталіцкіх вернікаў Беларусі абвясціла аб старце кампаніі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта, якія адбудуцца 9 жніўня. Праз кампанію ініцыятары спадзяюцца павысіць свядомасць католікаў і данесці інфармацыю аб тым, што фальсіфікацыя, удзел у фальсіфікацыях ці замоўчванне фактаў фальсіфікацый з’яўляецца цяжкім грахом, з якога трэба спавядацца.

— Наша задача — заахвоціць католікаў, якія ўваходзяць у склады выбарчых камісій, выконваць заканадаўства Беларусі і перадухіляць любыя парушэнні, — сказаў Hrodna.life Арцём Ткачук, адзін з ініцыятараў кампаніі.

У планах — публікацыі адкрытага ліста да католікаў, выказванні святароў і вядомых свецкіх вернікаў, інфармацыі аб навучанні Каталіцкага касцёла пра абавязкі ўдзелу вернікаў у грамадскім і палітычным жыцці, звароты да католікаў, якія ўдзельнічаюць у фальсіфікацыях.

Святары падтрымліваюць акцыю

Усе тэксты вывяраюць каталіцкія тэолагі, мэта і праграма акцыі не супярэчыць навучанню касцела. Святары падтрымліваюць акцыю, з імі пакуль ідуць перамовы. У планах звярнуцца да іерархаў. Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 2 ліпеня заявіў, што «Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі», працытавала яго euroradio.fm.

— Кожны католік павінен лічыць галасы шчыра і сумленна. Калі існуюць перадумовы ці страх, што вынік выбараў у камісіі будзе скажацца, католік можа ўзяць самаадвод. Альбо — удзельнічаць у працы камісіі і інфармаваць адпаведныя органы пра парушэнні ананімна ці публічна, — тлумачаць ініцыятары кампаніі.

Яны адзначаюць, што свядомы ўдзел і пагадненне з несумленнай працай выбарчай камісіі з’яўляюцца саўдзелам і грахом супраць восьмай запаведзі. Яна забараняе фальшывае сведчанне і хлусню. Парушэнне любой запаведзі - гэта грэх, і католік не можа ў гэтым удзельнічаць.

За фальсіфікацыі давядзецца спавядацца

— Сутнасць фальсіфікацыі - гэта падман і хлусня. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што кожны чалавек пакліканы быць шчырым і праўдзівым у дзеяннях і словах, — адзначаецца ў праграме кампаніі.

Аўтары ідэі дадалі, што калі члены ўчастковай выбарчай камісіі фальсіфікуюць выбары, усе яе члены грашаць супраць восьмай запаведзі. Гэта цяжкі грэх, з якога трэба спавядацца.

Арганізатары інфармацыйнай акцыі выступаюць за супрацу з іншымі хрысціянскімі цэрквамі, але з-за арганізацыйных пытанняў было вырашана скіраваць мэсэдж перш за ўсе да католікаў, паведаміў Hrodna.life Арцём Ткачук.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025