Святар Свята-Пакроўскага сабора Уладзімір Пятручык у сваім фільме «Маўклівыя сведкі» распавёў пра іконы навамучанікаў, якія з’явіліся ў храме ў 2007 годзе. Яны паказваюць пакуты святароў у гады савецкага змагання з рэлігіяй.

Ідэя напісаць такі іканаграфічны шэраг належала архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму Арцемію.

«Новыя іконы ў Свята-Пакроўскім саборы ўнікальныя па стылі напісання і малюнка. Сюжэт некаторых распрацаваны ўпершыню. Пра гэтыя выявы сёння важна распавядаць, гэта наша гісторыя, і на мой погляд, яны адлюстроўваюць правільную гісторыю — як усё было насамрэч», — распавёў Уладзімір Пятручык.

Прадмова да фільма

Фільм «Маўклівыя сведкі» будзе цікавым для людзей рознага пакалення і рознага веравызнання, паколькі праз аповед пра гісторыю напісання ікон навамучанікаў адбываецца асэнсаванне самой гісторыі ХХ стагоддзя. Вядома, што без глыбокага і сумленнага асэнсавання досведу навамучанікаў і вызнаўцаў мы не можам спадзявацца на тое, што хваробы мінулага пакінуць нас у сучаснасці. А ад таго, у якой меры здабыткі подзвігу святых навамучанікаў і вызнаўцаў асэнсаваны і ўспрыняты ўсімі намі - і святарамі, і міранамі - залежыць будучая гісторыя і Царквы, і дзяржавы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life