Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі пры праверцы дакладнасці подпісаў могуць звяртацца да праваахоўнікаў, камунальнікаў і почырказнаўцаў, піша БЕЛТА.

Подпісы правяраюць візуальна, члены камісій могуць даведвацца ў саміх выбаршчыкаў, падпісваліся яны за таго ці іншага кандыдата. Калі ўзнікаюць сумневы, члены камісіі звяртаюцца да спецыялістаў — у органы ўнутраных спраў, жыллёва-эксплуатацыйныя службы, да почырказнаўцаў.

Спачатку выключаюцца ўсе подпісы, якія не падлягаюць праверцы: унесеныя выбаршчыкамі, якія не пражываюць на тэрыторыі адпаведнага раёна, знятыя ініцыятыўнай групай да здачы падпісных лістоў у камісію. Адсейваюцца подпісы, унесеныя ў падпісны ліст, у якім адсутнічаюць звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, а таксама выключаныя самімі сябрамі ініцыятыўнай групы.

На пасяджэнні камісія ўстанаўлівае парадак адбору падпісных лістоў для праверкі. Ёй падлягае не менш за 20% подпісаў. Недакладнымі прызнаюцца тыя, якія пастаўленыя ад імя іншага чалавека.

Калі пасля праверкі 15% подпісаў прызнана недакладнымі, то праводзіцца паўторны адбор яшчэ 15%. Яны правяраюцца гэтак жа, як і папярэдняя партыя. Калі па суме двух праверак брак перавысіць 15%, то ўсе астатнія здадзеныя ў камісію подпісы не ўлічваюцца.

Камісія Ленінскага раёна Гродна не прызнала ніводнага подпіса за Валерыя Цапкалу