Людзі звярнуліся ў ЦВК і просяць улічыць іх подпіс за прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. А таксама патрабуюць паведаміць аб парадку адбору подпісаў для праверкі і пацвердзіць законнасць дзеянняў камісій. ЦВК: прававых падстаў для задавальнення заявы не маецца.

Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае пераправерку подпісу выбаршчыка па яго патрабаванню, прадастаўлення яму копій матэрыялаў па праверцы подпісаў і індывідуальнага або групавога абскарджання выбаршчыкамі вынікаў праверак у судовым парадку, паведамілі ў ЦВК.

На практыцы гэта не можа быць рэалізавана з-за шматтысячнай колькасці падпісных лістоў і подпісаў у іх.

Не маецца таксама прававых падстаў для ўліку подпісу, калі не былі ўлічаныя ўсе подпісы выбаршчыкаў па якім-небудзь раёне, горадзе, раёне ў горадзе.

Камісія Ленінскага раёна Гродна не прызнала ніводнага подпіса за Валерыя Цапкалу

Знаёміцца з матэрыяламі праверкі дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты мае права толькі асоба, вылучаная кандыдатам у прэзідэнты. Гэтая ж асоба мае права звяртацца ў суд у выпадку адмовы яму ў рэгістрацыі кандыдатам.

Як правяраюць подпісы?

Парадак праверкі подпісаў у падпісных лістах ўстаноўлены Выбарчым кодэксам РБ. Для праверкі адбіраюцца падпісныя лісты, якія змяшчаюць не менш за 20% подпісаў ад іх агульнай колькасці.

Калі ў выніку праверкі будзе выяўлена менш за 15% недакладных подпісаў ад колькасці правераных, праверка завяршаецца. Тэрытарыяльнай камісіяй залічваюцца ўсе подпісы ў здадзеных падпісных лістах, акрамя недакладных і не падлягаючых уліку і праверцы. Пры выяўленні больш за 15% недакладных подпісаў, адбіраюцца для праверкі падпісныя лісты, якія змяшчаюць яшчэ 15% подпісаў.

Калі праводзіліся дзве праверкі і па іх выніках было выяўлена больш за 15% несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных, далейшая праверка спыняецца і ўсе подпісы у здадзеных падпісных лістах па раёну, гораду, раёну ў горадзе не ўлічваюцца.

В избиркоме рассказали, как проверяли подписи за претендентов в президенты