Гарадзенец Уладзімер Кніга, які раней служыў у АМАПе, расказаў, што адбывалася на Савецкай плошчы 29 траўня, калі затрымалі Сяргея Ціханоўскага, піша «Радыё С**бода». 30 чэрвеня яму прысудзілі сем сутак адміністрацыйнага арышту.
Цяпер Кнігу трымаюць у СІЗА № 1 у Менску. 30 чэрвеня яго праз Skype судзілі за дробнае хуліганства на пікеце 29 траўня. Затрымалі яго на іншым пікеце 4 чэрвеня. А пратакол склалі 7 чэрвеня.
Паводле пратаколу, Кніга парушаў грамадзкі парадак, нецэнзурна лаяўся, чапляўся да людзей, перашкаджаў руху транспарту, схапіў і адштурхнуў міліцыянта Рахунка.
Кніга віны цалкам не прызнаў. Ён расказаў, што прыйшоў на пікет каля
«Такое адчуваньне, што ўвесь горадзенскі гарнізон быў задзейнічаны на плошчы дзеля аднаго чалавека», — сказаў Кніга. І адзначыў, што такая канцэнтрацыя сілавікоў характэрная для масавых мерапрыемстваў: «Футбол, хакей, фэстываль або спэцапэрацыі».
Інцыдэнт, у выніку якога апынуўся на зямлі міліцыянт, Кніга назваў «незразумелай акторскай пастаноўкай», а затрыманьне Ціханоўскага — «барбарствам».
«Бачыў, як яго нясуць на руках… Такое адчуваньне, што вельмі сур’ёзнага злачынцу злавілі», — сказаў Кніга.
«Мне было балюча і горка. Я расчараваўся, што працаваў раней (у АМАПе. — РС)», — адзначыў Кніга.
На суд ён прыйшоў у масцы, сонечных акулярах і сьвітшоце з «Пагоняй» і надпісам Belarus.
Адвакатка Кнігі Сьвятлана Гарбаток у якасьці аднаго з аргумэнтаў невінаватасьці свайго падабароннага прадставіла суду відэаразбор падзей на пікеце ў Горадні з сайта «Радыё С**боды».
Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Кніга хадайнічаў аб тым, каб запатрабаваць відэазапісы з матэрыялаў ягонай крымінальнай справы, а таксама апытаць сведку-міліцыянта Паўла Трафімава, які не з’явіўся на пасяджэнне раней. Адвакат хадайнічала аб адпраўленні пратаколу Кнігі на дапрацоўку, паколькі там утрымліваюцца размытыя фармулёўкі і парушаныя правы асобы, супраць якой вядзецца працэс. Хадайніцтвы былі адхіленыя. Суд Ленінскага раёну Горадні пастанавіў арыштаваць Кнігу на 7 сутак.
Блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэнтэнткі ў кандыдаты Святланы Ціханоўскай, і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі 29 мая ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў. Гэтаму папярэднічаў інцыдэнт, у выніку якога ўпаў міліцыянт. Відавочцы падзей назвалі гэта правакацыяй, а МУС заявіла, што затрыманыя ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…