Міністэрства інфармацыі адказала на петыцыю, у якой “Грамадзянскі форум” прасіў вынесці папярэджанне газеце “СБ. Беларусь Сегодня” за распальванне варожасці і нянавісці на падставе палітычных поглядаў.

Што за публікацыя?

Газета «СБ. Беларусь Сегодня» на старонцы ў Facebook зрабіла рэпост публікацыі Міхаіла Малаша, якога прадставіла як палітычнага аналітыка. Ён выказаўся аб «перспектывах майдану ў Беларусі».

У публікацыі беларусаў, якія жадалі пакінуць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на пікетах, назвалі “адмарожанымі шукальнікамі прыгод на дупу”. Таксама аўтар разважаў пра разгон законнага працэсу збору подпісаў пры дапамозе “міліцыі і аўтазакаў».

“Грамадзянскі форум” палічыў публікацыю экстрэмісцкай і стварыў петыцыю аб вынясенні папярэджання газеце. За тры сабралі 2358 подпісаў. А таксама накіравалі зварот у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

«Отмороженные искатели приключений на жопу». Активисты требуют вынести предупреждение «СБ-Беларусь Сегодня»

Што адказалі ў Мінінфарме на петыцыю?

Паводле Закона аб СМІ, пісьмовае папярэджанне выносіцца юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, або ўладальніку сеткавага выдання, адказалі ў Мінінфарме.

А акаўнт на Facebook, на якім размешчана Публікацыя, у якасці сеткавага выдання не зарэгістраваны і СМІ не з’яўляецца. Такім чынам, да яго не можа быць прыменена такая мера адказнасці.

Тым не менш, публікацыя накіравана ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму для правядзення адпаведнай экспертызы.

Публікацыю на дадзены момант не выдалілі.

https://www.facebook.com/sbbytoday/posts/1639990256152492?__xts__[0]=68.ARDHD6iHEbIi0mb9WzZjggPVpHK1A7HTiX7r8SKr6-k7tFdQgGPXwJtCeWKZKXmNZe0BGMon4GtUVY2ND-ZHID5K23j2b3iOx06jFNlcTpUnIHXd6fa62BTTeKCV9BS4MFRJ7brGc-bpcsl1B2X25F0_NeSXNVs9_Fibz6ukeVQCz45zh7rsHwix7rofy0cNMAO3hSnaPdsnqmKnGVoJFac4Ea8d13Lcg3Kxu7TsgU7Yp7qaJCJsOtY2sJFbnty2yiEwzrC8nJmxV5OPEdqNjo4oK1AT_Su7vNwu5zhH0-Fy26RYzvPwu-Bf82X4ZJcL6QthByQURcZmk8rKfMQPRf7ClCnUzfpc6oTzv5LcVWyAoh0n4Hh_3jNtC0WumbyLIeENRWkZsP3ev1QhYrKt2E_IjNuWo8F0YUvwTNdoNZEQqoI&__tn__=-R

«Грамадзянскі форум» — рэспубліканская грамадская маладзёжная арганізацыя з дваццацігадовай гісторыяй. “Грамадзянскі форум” праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Дзейнасць арганізацыі таксама накіравана на абарону правоў студэнтаў.