Па стане на 1 ліпеня каранавірусам заразіліся 62 424 беларусы, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаныя 47 553 пацыенты, 398 чалавек з пацверджаным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 306 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 1499 пацыентаў выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 013 056 тэстаў, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі зрабілі 12 271 тэстаў, з іх 2,5% выявіліся станоўчымі.

Бальніцы вяртаюцца да планавай шпіталізацыі

У Гродзенскай вобласці намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да стабілізацыі эпідэмічнай абстаноўкі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 29 чэрвеня. Ад 29 чэрвеня аднавілі працу неўралагічнае і першае тэрапеўтычнае аддзяленні Слонімскай цэнтральнай бальніцы, аддзяленне тэрапеўтычнага корпуса Навагрудскай цэнтральнай бальніцы.

З 1 ліпеня спыняе працу аддзяленне рэабілітацыі санаторыя Нёман 72 на 100 ложкаў, пачне падрыхтоўку да працы ў звычайным рэжыме 3-я клінічная бальніца Гродна.

Рыхтуюцца да пачатку планавай шпіталізацыі з 1 ліпеня па хірургічным і гінекалагічным профілі ў 4-й клінічнай і БХМД Гродна, а таксама да звычайнага рэжыму працы — Бераставіцкая, Воранаўская, Зэльвенская, Карэліцкая, Свіслацкая, Шчучынская цэнтральныя раённыя бальніцы. Пры гэтым у гэтых шпіталях захаваецца праца інфекцыйных аддзяленняў для лячэння пацыентаў з COVID-19.

У стадыі падрыхтоўкі аднаўленне працы міжраённых цэнтраў для пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту ў Слонімскай, Астравецкай і Ваўкавыскай цэнтральных раённых бальніцах.

Хроніка каранавіруса ў Гродне