Гродзенскія гарадскія ўлады вызначылі месцы, дзе кандыдаты ў прэзідэнты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, масавыя мерапрыемствы, і дзе дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы. Збірацца па-за памяшканнямі дазволена толькі ў двух гарадскіх парках.
Спіс дазволеных месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і правядзення масавых мерапрыемстваў замацаваны ў Рашэнні гарвыканкама № 477 ад 30 чэрвеня 2020 года. Дадатак да яго вызначае, на якіх менавіта тумбах можна ляпіць агітацыйныя матэрыялы.
Для стасавання кандыдатаў з гарадзенцамі вылучылі чатыры памяшканні. Сярод іх — ніводнага ў цэнтры горада:
- Дом культуры вытворчага щнітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» (г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 41/1);
- Актавая зала корпуса № 2 УА «Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж» (г. Гродна, вул. Суворава, 254);
- Актавая зала УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж» (г. Гродна, вул. Славінскага, 7);
- Актавая зала УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (г. Гродна, бульвар Ленінскага камсамола, 53).
Праводзіць сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне ў паведамляльным парадку кандыдатам у прэзідэнты і іх давераным асобамі можна ў двух гарадскіх парках: Каложскім і Румлёўскім.
Плакаты і ўлёткі з інфармацыяй пра сябе кандыдатам дазволена расклейваць ў пэўных месцах. Гэта могуць быць інфармацыйныя стэнды і дошкі аб’яў арганізацый горада (па ўзгадненні з кіраўніком арганізацыі), а таксама некаторыя тумбы для афіш:
Ленінскі раён:
- вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 113А;
- вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да Канцэртнай залы дзяржаўнай установы «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»
- вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
- вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці»;
- вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да рынку «Грандзіцкі» Гродзенскага гарадскога спажывецкага таварыства;
- вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да дома № 104, насупраць гандлёвага цэнтра «Карона»;
- зав. Віленскі, тэрыторыя, прылеглая да аўтастаянцы;
- вул. Будзёнага, тэрыторыя, прылеглая да плошчы чыгуначнага вакзала;
- вул. Ажэшкі, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 40;
- вул. Ажэшкі, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
- вул. Урублеўскага, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Еўраопт»;
- вул. Урублеўскага, тэрыторыя, прылеглая да крамы № 1 Гродзенскага гарадскога гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Купалінка»;
- вул. Ліможа, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Світанак»;
- вул. Ліможа (дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Паліклініка № 6 г. Гродна»), тэрыторыя, прылеглая да прыпынка грамадскага транспарту «Вуліца Ліможа»;
- бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да гандлёвага дому «Няміга-Фаварыт»;
- бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Медыцынскі універсітэт»;
- пл. Савецкая, тэрыторыя, прылеглая да філіялу № 1 «Гандлёвы Дом «Баторыя» закрытага акцыянернага таварыства «Гроднагандальсэрвіс»;
- вул. Савецкая, тэрыторыя, прылеглая да моладзевага цэнтру «Гродна» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат»;
- вул. Пушкіна, прыпынак «Вуліца Пушкіна», тэрыторыя, прылеглая да крамы «Чарот»;
- пл. Савецкая (вул. Маставая), тэрыторыя, прылеглая да філіялу № 3 «Палац культуры» дзяржаўнай установы «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»;
- бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Бульвар Ленінскага камсамола»;
- вул. Брыкеля, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Сярэдняя школа № 28»;
- тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Вуліца Астроўскага»;
- вул. Акадэмічная, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
- вул. Ціміразева, тэрыторыя, прылеглая да ўваходу ў дзяржаўную ўстанову культуры «Гродзенскі заалагічны парк»;
- вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 24.
Кастрычніцкі раен:
- вул. Гарнавых, тэрыторыя, прылеглая да дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія»;
- шаша Індурская, тэрыторыя, прылеглая да ўніверсама «Вішнявец» Гродзенскага гарадскога гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Нарач»;
- вул. Паповіча, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Кінатэатр «Кастрычнік»;
- вул. Савецкіх памежнікаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Абутковая фабрыка «Нёман»;
- мікрараён Фолюш, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Фолюш»;
- праспект Янкі Купалы, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Вуліца Фамічова»;
- праспект Касманаўтаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Кінатэатр «Усход»;
- пл. Дзекабрыстаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Плошча Дзекабрыстаў»;
- вул. Паповіча, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Каледж эканомікі і кіравання»;
- скрыжаванне вул. Савецкіх памежнікаў і вул. Цітова, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Універсам «Кастрычніцкі»;
- вул. Перамогі (транспартнае кальцо), тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Абласная філармонія»;
- вул. Паліграфістаў, тэрыторыя, прылеглая да выхаду з падземнага пераходу з боку філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства «Цэнтральны рынак»;
- праспект Кляцкова, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Квасовский»;
- праспект Янкі Купалы, прыпыначны пункт грамадскага транспарту «Аўтобусны парк г. Гродна»;
- праспект Касманаўтаў, тэрыторыя, прылеглая да плошчы аўтавакзала.