Штаб прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Валерыя Цапкала намерваецца абскардзіць рашэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія забракавалі подпісы за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, піша TUT.BY са спасылкай на БелаПАН. Штаб Віктара Бабарыкі ужо пачаў падаваць скаргі ў раённыя камісіі, астатніх прэтэндэнтаў падлік ЦВК задаволіў, хоць лічбы таксама не сышліся.

30 чэрвеня ЦВК агучыў імёны прэтэндэнтаў, якія пераадолелі неабходны парог у 100 тысяч подпісаў і будуць працягваць удзел у барацьбе за прэзідэнцкае крэсла. Пасля праверкі ў Валерыя Цапкалы засталося 75 249 подпісаў. У Віктара Бабарыкі - 165 744, у Аляксандра Лукашэнкі - 1 939 572, у Ганны Канапацкай — 146 588, у Сяргея Черачня — 143 109, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Святланы Ціханоўскай — 104 757.

Прэс-сакратар Валерыя Цапкалы Аляксей Урбан распавёў, што Цапкала абмяркоўвае з чальцамі свайго штаба план далейшых дзеянняў - чакаецца яго заява.

— Вядома, абавязкова мы будзем усё абскарджваць. Мы здавацца або спыняцца не збіраемся, — заявіў Урбан.

Раней экс-кіраўнік ПВТ і дыпламат Валерый Цапкала заяўляў, што яго ініцыятыўная група сабрала больш за 200 тысяч подпісаў, у выбаркамы было здадзена 160 тысяч.

Чытайце таксама: Камісія Ленінскага раёна Гродна не прызнала ніводнага подпіса за Валерыя Цапкалу

Прадстаўнікі штаба Віктара Бабарыкі 30 чэрвеня заявілі, што ўжо падалі скаргі ў 11 раённых выбарчых камісій. Пасля першага этапу праверак ЦВК прызнаў сапраўднымі 165 744 подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты. «Мы падалі 365 000 подпісаў і хочам ведаць, што здарылася з астатнімі 200 000», — кажуць у штабе.

«Гэта не да нас пытанні»

Сяргей Чэрачэнь сабраў 106 тысячаў подпісаў. Да якасці подпісаў у раённых выбарчых камісій, якія правяралі подпісы напярэдадні, пытанняў не было. У адпаведнасці з падлікамі ЦВК за вылучэнне Чэрачня сапраўднымі прызнана 143 109 подпісаў выбаршчыкаў.

На пытанне TUT.BY, як выйшла, што пры 106,5 тыс. здадзеных у выбаркамы подпісаў Цэнтрвыбаркам прызнаў сапраўднымі больш 143 тыс., gресс-сакратар Сяргея Черечня Алег Чумакоў адказаў: «Гэта не да нас ужо пытанне».

На ўдакладняльнае пытанне, ці плануе каманда Черечня звярнуць увагу ЦВК на неадпаведнасць у дадзеных, Чумакоў задаў сустрэчнае пытанне: «Калі ЦВК звяртаў увагу на рэакцыю удзельнікаў працэсу?».

Канапацкая, Дзмітрыеў і ЦВК кажуць, што проста здалі больш подпісаў, чым агучылі

Раней Ганна Канапацкая казала, што здала ў камісіі 110 тысяч подпісаў. У дадзеных ЦВК ж адзначана, што пасля ўсіх праверак у Канапацкай засталося 146 588 сапраўдных подпісаў. Цяпер яна сцвярджае, што ў размове з журналістамі яна назвала толькі тую колькасць подпісаў, якія здала ўласнаручна, — 110 тысяч, але на самой справе яе каманда сабрала значна больш.

Дзмітрыеў здаў 107 тысяч, пасля праверкі ў яго выявіўся 106 841 подпіс. Пры гэтым толькі ў адным Ленінскім раёне Гродна камісія забракавала 208 подпісаў за Дзмітрыева. Зараз ён дапускае хібнасці ў падліку сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы.

У ЦВК заявілі, што было здадзена больш подпісаў, чым раней агучвалася ў СМІ.

Чытайце таксама: «Так, я даў сігнал з Ціханоўскім». Лукашэнка пра выбары-2020 і Канстытуцыю 1994 года