Фота: ap1.by
У аўтобусным парку № 1 Гродна — шэсць выпадкаў каранавіруса. Адзін з кіроўцаў памёр ад двухбаковай пнеўманіі - на прадпрыемстве не ўдакладнілі, ці была яна выкліканая каранавірусам. Тым часам у масках у транспарце перасоўваюцца толькі ўразлівыя групы — напрыклад, пенсіянеры.
Пік нашэння масак у аўтобусах быў прыкладна ў канцы красавіка-пачатку траўня, мяркуючы з назіранняў журналістаў Hrodna.life. Тады ў масках маглі знаходзіцца палова пасажыраў аўтобуса. Цяпер гэта адзінкавыя выпадкі: дзве-тры маскі на аўтобус. 30 чэрвеня журналіст Hrodna.life раніцай налічыў на 30 пасажыраў сем масак.
Маска ў кішэні. Як мы перасталі баяцца каранавіруса і чаму ў гэтым няма нічога добрага
Кіроўца тралейбуса ў Гродне заразіўся ад жонкі-медыка. Ён ужо выйшаў на працу
Ёсць залежнасць ад часу сутак: раніцай маскі апранаюць больш людзей, чым у абед. Пасля 10 раніцы можа і ні аднаго чалавека не быць у масцы.
Амаль заўсёды, калі хтосьці едзе ў масцы, то гэта чалавек з групы рызыкі - пенсіянер. Часцей у масках ездзяць жанчыны. Калі перасоўваюцца бацькі з дзецьмі, яны сочаць, каб дзіця апранула маску.
На 29 чэрвеня каронавірус выяўлены ў шасці супрацоўнікаў прадпрыемства, паведаміў Sputnik першы намеснік дырэктара ААТ «Аўтобусны парк Гродна» Дзмітрый Буткевіч. З іх двое знаходзяцца ў бальніцы, трое ачунялі, адзін праходзіць лячэнне дома. Аб першым выпадку COVID-19 у супрацоўніка ў аўтапарку даведаліся 8 чэрвеня.
«Я не бачыў заключэнне аб смерці, але ведаю, што ў чалавека была двухбаковая пнеўманія», — так адказаў Дзмітрый Буткевіч на пытанне Sputnik пра смерць аднаго з кіроўцаў ад каронавіруса.
Ён таксама дадаў, што ні адзін кіроўца не захварэў пасля кантакту з пасажырам — усе выпадкі заражэння адбыліся за межамі прадпрыемства.
Турбавацца пасажырам не варта. Па-першае, у аўтобусах выключаны кантакт паміж пасажырам і кіроўцам. Па-другое, на рэйс не выходзяць нават магчымыя кантакты другога ўзроўню.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…