Ежы Грыгенчу абвінавачваюць ва ўдзеле ў «Ланцугу салідарнасці» і будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляюць праваабаронцы.
30-га чэрвеня грамадска-палітычнага актывіста Ежы Грыгенчу выклікаў у РАУС Ленінскага раёна Гродна Аляксей Вайцешка, начальнік аддзела аховы правапарадка и прафілактыкі.
Ён паведаміў, што на Ежы Грыгенчу склалі пратакол па ч.3 арт. 23.34 КоАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ім на думку міліцыі з’яўляецца «Ланцуг салідарнасці», што прайшоў у Гродна 19-га чэрвеня. Актывіста будуць судзіць.
Яму пагражае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека. Пазней акцыі сталі штотыднёвымі. На апошняй акцыі затрымалі шэсць чалавек. Над імі ідуць суды.
Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе паводле таго ж артыкула яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…