У РАУС Ленінскага раёна 29 чэрвеня прайшлі выязныя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да гродзенцаў, якія былі затрыманыя 26 чэрвеня падчас акцыі салідарнасці ў цэнтры горада.

Пяць затрыманых гараджан судзілі па артыкуле 23.34. «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і траіх дадаткова па артыкуле 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Усе затрыманыя атрымалі штрафы ад 15 да 20 базавых велічынь.

Дзмітрый Ціт — 15 базавых велічынь (405 рублёў)
Яўген Грынь — 20 базавых велічынь (540 рублёў)
Дзяніс Мількоўскі - 20 базавых велічынь
Аляксандр Хват — 20 базавых велічынь
Яўген Амплееў - 10 сутак с адтэрміноўкай (3 ужо адбыў)

Чытайце таксама: