На выбарчым участку ў Варшаве, 28 чэрвеня 2020
У Польшчы адбылося галасаваньне ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Ніводзін кандыдат не набраў большасьці галасоў. Праз два тыдні ў другім туры за пасаду прэзыдэнта будуць змагацца дзейны прэзыдэнт кансэрватар Анджэй Дуда і лібэрал Рафал Тшаскоўскі, піша «Радыё С**бода».
Паводле вынікаў экзыт-полу на выхадзе з выбарчых участкаў сацыялягічнага агенцтва Ipsos, апублікаваных тэлеканалам TVN24, наперадзе Анджэй Дуда (41,8% апытаных), за ім — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (30,4%). На трэцім месцы — беспартыйны кандыдат Шымон Галоўня (13,3%). Астатнія кандыдаты набіраюць менш за 10%.
Дуда прадстаўляе кіраўнічую нацыянал-кансэрватыўную партыю PiS («Права і справядлівасьць»). Ён пазыцыянуе сябе як гарант уведзеных ягоным урадам сацыяльных выгодаў.
Тшаскоўскі — кандыдат ад лібэральна-дэмакратычнай апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі. У выпадку перамогі ён абяцаў адмяніць праведзеную цяперашнім урадам рэформу сыстэмы юстыцыі. Яна выклікала спрэчку паміж Варшавай і Эўразьвязам.
Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні.
Выбары прэзыдэнта Польшчы першапачаткова былі прызначаныя на 10 траўня. Яны былі перанесеныя з прычыны пандэміі каранавірусу. У некаторых ваяводзтвах сёньняшняе галасаваньне праходзіла выключна па пошце. На выбарчых участках былі ўзмоцнены санітарныя захады.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…