Мікіта Ігнаценка 22 чэрвеня ў сваіх сацыяльных сетках падзяліўся меркаваннем пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Мікіта стаў першым поп-музыкам з Гродна, хто публічна загаварыў пра палітыку.
«У апошнія некалькі тыдняў я з натхненнем гляджу на тое, як шмат выдатных людзей свабодна і адкрыта кажуць пра тое, што насамрэч перажываюць і думаюць. Я, як і многія з вас, магчыма, упершыню настолькі шчыра веру, што ўсё магчыма», — піша Ігнаценка.
Больш падрабязна каментаваць сваю пазіцыю музыкант адмовіўся,
прапанаваў дачакацца публікацыі перадвыбарчых праграм.
Мікіта Ігнаценка скончыў факультэт эстрады ГІТІСа ў Маскве. Жыў у Санкт-Пецярбургу, адыграў сезон у спектаклі польскага рэжысёра Януша Юзэфовіча «Рамэа і Джульета». Разам з групай Triangle Sun выступаў у перадачы «Вячэрні Ургант». У Беларусі ўдзельнічаў у праекце «Stay» з англамоўным рэпертуарам, заснаваў беларускамоўны праект MIKITA. Зараз займаецца праектам Soul Parker.
З 18 па 21 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі выстройваліся «ланцугі салідарнасці». Беларусы выходзілі на вуліцу і выказваліся супраць затрымання патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і іншых. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя затрыманні; у аўтазакі саджалі ў тым ліку выпадковых мінакоў, якія апынуліся не ў тым месцы і не ў той час. Лідары меркаванняў, многія з якіх да гэтага былі апалітычным, вырашылі выказацца пра гэтыя падзеі. Ужо выказаліся спявачкі Рыта Дакота, Каця Іванчыкава, шоўмэн Андрэй Бонд, блогер і аўтар YouTube-канала «Хачу дадому» Леанід Пашкоўскі, вакаліст папулярнага рэп-гурта ЛСП Алег Саўчанка, рэпер Бакей, лідар гурта J: Mors Уладзімір Пугач і іншыя. Таксама выказвацца пра сітуацыю ў краіне сталі вядомыя спартоўцы і бізнесоўцы.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…