Фота: https://t.me/horadnia
У Гродне 22 чэрвеня на мосце на вул. Гарнавых, аўтобусных прыпынках, дарогах з’явіліся надпісы" 3% «і"97%». Так гродзенцы пратэстуюць супраць затрыманняў прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.
Буйныя беларускія СМІ правялі апытанні сярод чытачоў, дзе спыталі, за каго б яны прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах. У гэтых апытаннях дзеючы прэзідэнт набіраў ад 3% да 5%. Пасля гэтага ў Інтэрнэце Аляксандра Лукашэнку пачалі называць «Саша 3 працэнта».
Падчас акцый салідарнасці людзі, якія выйшлі, пачалі называць сябе «97%» — у супрацьвагу тым, хто падтрымлівае дзейнага прэзідэнта.
Крама Symbal.by пачала друкаваць футболкі і маскі з надпісамі «ПСІХОЗ%». Майкі з крамы забралі, у самай краме прайшлі праверкі.
Апытанне Інстытута сацыялогіі паказала, што ўзровень даверу кіраўніку дзяржавы ў сталіцы апусціўся да 24%. У ранейшыя гады лічба была істотна вышэйшай, піша n*.by. Апытанне праводзілася ў Беларусі ў сакавіку-красавіку 2020 года. У ім прынялі ўдзел 2110 чалавек (на розныя пытанні лічба трохі больш або менш), з іх каля 395 чалавек — у Мінску.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…