У Гродне 22 чэрвеня на мосце на вул. Гарнавых, аўтобусных прыпынках, дарогах з’явіліся надпісы" 3% «і"97%». Так гродзенцы пратэстуюць супраць затрыманняў прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Адкуль узяліся «3%»?

Буйныя беларускія СМІ правялі апытанні сярод чытачоў, дзе спыталі, за каго б яны прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах. У гэтых апытаннях дзеючы прэзідэнт набіраў ад 3% да 5%. Пасля гэтага ў Інтэрнэце Аляксандра Лукашэнку пачалі называць «Саша 3 працэнта».

Падчас акцый салідарнасці людзі, якія выйшлі, пачалі называць сябе «97%» — у супрацьвагу тым, хто падтрымлівае дзейнага прэзідэнта.

Крама Symbal.by пачала друкаваць футболкі і маскі з надпісамі «ПСІХОЗ%». Майкі з крамы забралі, у самай краме прайшлі праверкі.

Які рэальны рэйтынг Лукашэнкі?

Апытанне Інстытута сацыялогіі паказала, што ўзровень даверу кіраўніку дзяржавы ў сталіцы апусціўся да 24%. У ранейшыя гады лічба была істотна вышэйшай, піша n*.by. Апытанне праводзілася ў Беларусі ў сакавіку-красавіку 2020 года. У ім прынялі ўдзел 2110 чалавек (на розныя пытанні лічба трохі больш або менш), з іх каля 395 чалавек — у Мінску.