«ГардСервіс» пашырае сферу паслуг. Зараз іх супрацоўнікі маюць права прымяняць зброю. Гэта зыходзіць з указа № 227, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер «ГардСервіс» можа захоўваць і перадаваць сваім работнікам службовую і грамадзянскую зброю і боепрыпасы да яе для выканання службовых абавязкаў. «ГардСервіс» абавязаны паведамляць у МУС аб заключэнні і спыненні дагавораў аб аказанні ахоўных паслуг. Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Правы работнікаў «ГардСервіс»

Работнікі «Гардсервіс» павінны: з’яўляцца грамадзянамі Беларусі, праходзіць праверку ў органах унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а таксама адпавядаць патрабаванням, устаноўленым для работнікаў ваенізаванай аховы.

Пры выкананні службовых абавязкаў яны маюць права на нашэнне, захоўванне, прымяненне і выкарыстанне службовай і грамадзянскай зброі, спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для работнікаў ваенізаванай аховы.

Чым займаецца «ГардСервіс»?

«ГардСервіс» займаецца аховай аб’ектаў і маёмасці, прыёмам сігналаў трывогі сістэм ахоўнай і трывожнай сігналізацыі і рэагаваннем на гэтыя сігналы, перавозкай і аховай маёмасці, суправаджэннем тавараў і транспартных сродкаў, праектаваннем, мантажом, наладкай і тэхнічным абслугоўваннем сродкаў і сістэм аховы.