У Свяцку з’явіцца бровар з рэстаранам. Абсталяванне туды паставіла чэшская фірма. Каля аднаго з вадаёмаў таксама ўзвядуць пляцоўку для аўтакэмпінга з бытавым блокам і міні-кухняй, паведамляе rgazeta.by.

На тэрыторыі Палацава-паркавага комплексу акрамя асноўнага цэнтральнага будынка знаходзяцца кацельня, стайня з карэтнай і гасцявы домік.

Унутраныя работы зараз вядуцца ў левым і правым флігелях. Тут будуць размяшчацца гасцінічныя нумары і зоны рэкрэацыі. У левым флігелі аддзелачныя работы выкананы на 90%.

У Свяцку з'явяцца чэшскі бровар і аўтакэмпінг

Сёння ідзе рэстаўрацыя фасадаў. Яны набываюць свой першапачатковы выгляд, якім ён быў у канцы 18-га стагоддзя. Атрымалася выратаваць аб’ект ад разбурэнняў і ўмацаваць яго. Будынак абаранілі ад падтаплення грунтавымі водамі.

Ліквідавалі сырасць у сценах перакрыцця, для гэтага зрабілі сістэму дрэнажу. Таксама зрабілі прысценны дрэнаж, распавёў Анатоль Пархута, галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд». Умацавалі усе міжпаверхавыя перакрыцці і апорныя канструкцыі.

Першы паверх зрабілі больш устойлівым ў дачыненні да эксплуатацыі. Ужылі керамаграніт і тынкоўку на першых паверхах. На другім паверсе выкарыстаны паркетная дошка, глазурнае пакрыццё і тканкавыя шпалеры.

Свяцк — сядзіба, уладкаваная ў XVIII стагоддзі ў аднайменным паселішчы блізу Гродна шляхціцамі з роду Валовічаў. Галоўны дом пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Асноўныя будаўнічыя работы праходзілі паміж 1779 і 1810 гадамі.