У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека. Трансляцыя з месца ад Hrodna.life.
Гродзенцы выйшлі ў цэнтр у падтрымку зняволеных актывістаў, сябраў ініцыятыўных груп вылучэнцаў у кандыдаты і прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 18 чэрвеня разам з сынам, Эдуардам Бабарыкам, кіраўніком яго ініцыятыўнай групы. Абвінавачання ім яшчэ не прад’яўлена. Учора ў Мінску прайшла аналагічная акцыя — ланцуг салідарнасці - якая доўжылася больш за 7 гадзін.
А 19:20 жывы ланцуг расцягнуўся амаль да «Прыёрбанка» ў пачатку Старога моста.
А 19:30 міліцыянт заклікае ўсіх разысціся, папяржэджваючы, што знаходжанне там будзе расцэнена як незаконнае дзеянне.
Сёння — апошні дзень, калі можна было паставіць подпіс за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары. Пікеты былі на плошчы да 19:00.
Гродзенцы кажуць, што не лічуць сваё знаходжанне ў цэнтры нечым незаконным.
А 19:45 ланцуг стаў доўжыцца і на Савецкую вуліцу. «Я выйшла падтрымаць нашую краіну. Мяне ўсё задавальняе, не задавальняе наша ўлада,» — кажа гродзенка.
А 20:00 людзі расцягнуліся амаль да канца Старога моста.
Некаторыя прыйшлі з БЧБ-сцягамі.
Дзяўчыны малююць на твары «97%».
Некаторыя паказваюць «V» — знак, які выкарыстоўвае Валерый Цапкала.
Гродзенцы прыйшлі ў тэматычных масках.
Дзяўчына прыйшла на акцыю салідарнасці з кнігай Оруэла.
Гродзенец расказаў, што пацук Ларыса «ўсімі лапкамі за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго».
Перыядычна прыязджаў аўтамабіль са сцягам «Страна для жизни».
А 20:25 відавочцы паведамілі, што шлях на мост з боку Гарнавых перакрылі, людзям забараняюць стаяць на мосце. Машыны гучна сігналяць, на ходніку — супрацоўнікі АМАП, але людзі не расходзяцца.
Людзі стаяць ланцугом ужо да філармоніі. Затрыманняў пакуль няма. У раёне плошчы ланцуг разасяродзіўся. На мосце — супрацоўнікі ў цывільным, пастаянна сігналяць машыны.
Каля «Прыёрбанка» былі прыпаркаваныя два мікрааўтобусы з гродзенскімі нумарамі, кіроўцы ў цывільным. Пазней яны з’ехалі.
Блізу 21:50 людзі ў канцы моста сталі разыходзіцца.
Каля кальца на Гарнавых выпісвае штрафы ДАІ, спынілі машыну з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.
У 21:05 удзельнікі акцыі і міліцыя з моста пайшлі на Савецкую плошчу. Сярод людзей ходзяць двое ў балаклавах і цывільным адзенні, перагаворваюцца з АМАПам. Ёсць і іншыя службоўцы ў цывільным.
Блізу 22:15 людзі разышліся. 19 чэрвеня акцыі падтрымкі праходзілі ў многіх гарадах Беларусі. У Гродне, паводле «Вясны», затрымалі аднаго чалавека, лідскага актывіста Дзяніса Рудзевіча. На наступны дзень ён быў ужо вызвалены.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…