Прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыку затрымалі. Аб гэтым аб гэтым у эфіры па выпуску навін на тэлеканале «Беларусь-1» паведаміў кіраўнік КДК Іван Церцель, піша TUT.BY.

 — Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што з’яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў уздзейнічаць на сведак, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў, — сказаў КДК.

Церцель заявіў, што ідзе праца па шэрагу кірункаў.

  • Махінацыя. Першае — махінацыі з вэксалямі на суму звыш 60 млн долпраў ЗША, у выніку якіх на замежныя рахункі ў падкантрольныя структуры членамі злачыннай групы выведзена буйная сума валюты.
  • «Адмывачныя «схемы. Акрамя таго, выяўлены «адмывачныя» схемы, па якіх ажыццяўляўся вывад у замежныя банкі вялікіх сум валюты на падкантрольныя структуры, заявіў Церцель. Паводле яго слоў, адной з такіх структур з’яўляўся Латвійскі банк ABLV.

 — Паводле звестак, якія мы атрымалі ад нашых латвійскіх калегаў, за некалькі гадоў у інтарэсах гэтага банка на яго рахункі з рахункаў Белгазпрамбанка было выведзена звыш 430 млн долараў ЗША, — распавёў старшыня КДК.

  • Хабар. Ён дадаў, што задакументаваныя шматлікія факты атрымання хабараў службовымі асобамі банка за прадастаўленне крэдытаў прадпрымальнікам і асобам «з дрэннай крэдытнай гісторыяй».

 — Выяўлена таксама дачыненне шэрагу службовых асоб да арганізацыі схем, звязаных з фактычным прымусам грамадзян у атрыманні крэдытаў на сваё імя з наступнай перадачай імі грашовых сродкаў і забеспячэннем гэтымі сродкамі грамадзян за працэнты, — дадаў Церцель.

  • Крадзеж, махлярства, атрыманне і дачы хабару, легалізацыя злачынных даходаў - усяго па крымінальных справах затрымана каля 20 чалавек, практычна ўсе яны супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні ў дачыненні да Бабарыка, як арганізатара злачыннай схемы, — такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Там таксама паведамілі, што беларускія следчыя супрацоўнічаюць з калегамі з 18 краін, накіраваныя адпаведныя запыты ў тым ліку і ў ЗША — краіну-лідар у барацьбе з адмываннем грошай.

Што адбылося?

11 чэрвеня ў галаўным офісе Белгазпрамбанка супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрусы.

Раніцай 18 чэрвеня штаб Бабарыка паведаміў, што Віктар і Эдуард паехалі здаваць чарговую частку подпісаў і перасталі выходзіць на сувязь.

Напярэдадні стала вядома, што рахунак Віктара Бабарыка, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны — арыштаваныя расходныя аперацыі па рахунку.

Ці можа ён стаць кандыдатам?

«У законе забароны няма. Ёсць абмежаванне адносна таго, хто можа вылучацца кандыдатам у прэзідэнты. У артыкуле 57 Выбарчага кодэксу прапісаныя патрабаванні да кандыдата ў прэзідэнты: «Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Беларусі па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі не менш за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі», — сказаў nn.by палітолаг, спецыяліст па выбарчым праве Юрый Чавусаў.

Ніякай забароны наконт таго, што чалавек знаходзіцца ў статусе затрыманага ці падазраванага па нейкай крымінальнай справе — няма.

У артыкуле 4 Выбарчага кодэкса «Усеагульнае выбарчае права і права на ўдзел у рэферэндуме» напісана, што ў выбарах не ўдзельнічаюць «грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па выраках суда ў месцах пазбаўлення волі».