Новости

Памятную шыльду ў гонар лекара Обухава адкрылі ў Гродне

18 чэрвеня на сцяне дома № 45 па вуліцы Ажэшкі адкрылі шыльду, прысвечаную заслужанаму лекару БССР Генадзю Обухаву. У гэтым доме ён жыў з 1962 па 2010 гады.

Шыльду адкрылі напярэдадні дня медыцынскага работніка, у дзень нараджэння Генадзя Обухава — у 2020 годзе яму споўнілася б 96 гадоў. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама, былыя калегі і сябры заслужанага медыка.

Генадзь Обухаў (1924−2010) быў у час Вялікай Айчыннай вайны радыстам. У пасляваенныя гады арганізоўваў псіхіятрычную службу Гродзенскай вобласці. Атрымаў званні прафесара і заслужанага ўрача БССР. Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, пад яго кіраўніцтвам абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі.

Шыльду стварыў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. На тым жа доме ўжо вісіць іншая яго праца — шыльда прысвечаная пісьменніку Аляксею Карпюку. Наступнай там павінна з’явіцца памятная шыльда краязнаўцу Віктару Саяпіну, распавёў Панцялееў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025