Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў з рабочай паездкай Гродна, дзе сустрэўся з актывам рэгіёну, а затым пабываў на прадпрыемстве «Гродна Азот», адкуль з’ехаў з незвычайным падарункам — наборам угнаенняў, паведамляе БЕЛТА.

На «Гродна Азот» кіраўнік дзяржавы пагутарыў з работнікамі завода, а ў завяршэнне прэзідэнту падарылі набор угнаенняў, якія як раз і вырабляюць на прадпрыемстве. У набор у тым ліку ўвайшлі ўгнаельная сумесь амофаскамід, сульфат амонія і карбамід.

Лукашенко в Гродно: что менялось в городе после визитов президента

Telegram-канал «Пул первого» ўдакладняе, што кіраўнік дзяржавы плануе пратэставаць прэпараты на сваім прысядзібным участку.

У Гродне з’явіцца новы комплекс азотных угнаенняў

Будаўніцтва новага комплексу азотных угнаенняў у Гродне плануюць пачаць у 2020 годзе. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта дасць магчымасць нарасціць эканоміку рэгіёну.

У 2018 годзе «Гродна Азот» пачаў інвестыцыйны праект па будаўніцтве азотнага комплексу. Генеральным падрадчыкам стала італьянская кампанія Tecnimont. Паводле разлікаў італьянскай кампаніі, кошт новага завода складзе 1,278 млрд еўра.

Увод новага азотнага комплексу і мадэрнізацыя цэхаў дазволяць павялічыць вытворчасць азотных угнаенняў практычна ў два разы, зрабіць «Гродна Азот» больш канкурэнтаздольным. Гэта асабліва важна, калі ўлічыць, што ў іншых краінах СНД цяпер таксама будуюцца новыя агрэгаты з выкарыстаннем энергазберагальных тэхналогій.

Паралельна з будаўніцтвам азотнага комплексу на прадпрыемстве мадэрнізуюць дзеючыя вытворчасці аміяку-3, аміяку-4 і карбаміду-2. На гэтыя мэты ў 2020−2024 гадах плануецца выдаткаваць каля $ 250 млн.

Што яшчэ Лукашэнка паабяцаў у Гродне

  • Продаж пустых участкаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае спрасціць продаж насельніцтву пустуючых зямельных участкаў у сельскай мясцовасці.
  • Электраэнергія з БелАЭС — на экспарт. Прэзідэнт расказаў, што, з аднаго боку, будзе магчымасць экспартаваць электраэнергію. Але яна будзе запатрабаваная і ў Беларусі - у ацяпленні жылых дамоў і электратранспарце.
  • Заробак вырасце ўдвая. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўзровень заработнай платы ў краіне павінен быць вышэйшы. Асабліва ў настаўнікаў, лекараў. Прычына нізкіх заробкаў - «мы ў эканоміцы не вельмі добра працуем».