Па стане на 15 чэрвеня ў Беларусі пацвердзілі 54 680 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 30 420 пацыентаў, 312 чалавек з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў краіне выявілі 707 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 4 чалавекі, 317 пацыентаў выпісалі. Колькасць новых выпадкаў, паводле статыстыкі, падае з 5 чэрвеня (было 887).

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 749 917 тэстаў. За апошнія суткі - 16 129 з іх 4,3% былі станоўчымі.

Беларусы могуць ехаць ва Украіну, але з абавязковым каранцінам

Пастанова Кабінета міністраў Украіны ўступае ў сілу з 15 чэрвеня. Замежнікаў, у тым ліку беларусаў, пусцяць у краіну толькі пры наяўнасці поліса (сертыфіката) страхавання выдаткаў, звязаных з лячэннем COVID-19, абсервацыяй, паведамляе T*T.BY.

Па прыездзе ва Украіну беларусы павінны будуць адбыць двухтыднёвы каранцін у абсервацыі. Гэта датычыцца ўсіх замежнікаў, якія прыедуць ва Украіну з краін, у якіх колькасць актыўных выпадкаў захворвання COVID-19 складае больш за 40 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

«Забяспечыць транспарціроўку асоб ад пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу ў абсервацыі ўрад абавязаў абласныя і Кіеўскую гарадскую дзяржаўныя адміністрацыі», — адзначылі ў Дзяржпагранслужбе Украіны.

Чытайце таксама: Мінаховы здароўя Літвы: адкрываць межы з Беларуссю — небяспечна

Краіны ЕС адкрываюць унутраныя межы. Але не для Швецыі

Германія з 15 чэрвеня здымае абмежаванні на паездкі сваіх жыхароў ва ўсе дзяржавы ЕС за адным адзіным выключэннем: Швецыя, піша dw.com. Прычына: Швецыя не выконвае дзейныя эпідэміялагічныя крытэры. «Калі суадносіны кумулятыўнай колькасці новых інфікаваных, назапашанай за апошнія 7 дзён, да насельніцтва аказваецца вышэй за 50 выпадкаў на 100 000 жыхароў, то папярэджанне аб паездках захоўваецца або аб’яўляецца зноў. У сапраўдны момант гэта датычыць Швецыі», — гаворыцца ў датаваным 10 чэрвеня паведамленні на сайце МЗС ФРГ.

Не адчынілі мяжы для Швецыі таксама суседнія з ёй Данія, Фінляндыя, Нарвегія.

Швецыя, у адрозненне ад іншых краін Еўропы, як і Беларусь, не абвяшчала афіцыйнага каранціну. Замест гэтага там заахвочвалі грамадзян заставацца дома, калі яны хварэюць, і падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю на публіцы. Паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, на 15 чэрвеня там захварэлі каранавірусам 51 614 чалавек, памерла 4 874. Насельніцтва краіны — крыху больш за 10 млн чалавек.


На дадзены момант у Беларусі зафіксаваны 581 выпадак на 100 тысяч насельніцтва. У амбулаторыях на сёння лечацца 42 260 беларусаў, але шпіталізуюць не ўсіх тых, хто захварэў. Абавязкова шпіталізаваць павінны толькі пацыентаў з пнеўманіяй і COVID-19 або падазрэннем на COVID-19, пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і з інфекцыяй COVID-19.

Хроніка каранавіруса ў Гродне