Новости

Кафэ і крамы Беларусі правяралі на прафілактыку каранавіруса. Парушэнняў не было толькі на Гродзеншчыне

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягвае правяраць аб’екты гандлю і грамадскага харчавання на выкананне нормаў па прафілактыцы каранавіруса. У Гродзенскай вобласці праверылі 23 аб’екты і не знайшлі парушэнняў. У іншых абласцях і Мінску яны былі.

МАРГ правярала забеспячэнне маскамі работнікаў, якія працуюць з наведвальнікамі і выкананне рэкамендацый па мінімізацыі распаўсюджвання COVID-19 у галіне гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання.

З 153 даследаваных аб’ектаў парушэнні выявілі ў 20, сярод іх ніводнага у Гродзенскай вобласці.

У парушальнікаў адсутнічала разметка (не менш 1−1,5 метра) для дыстанцыявання пакупнікоў каля касаў, не было масак і пальчатак ў супрацоўнікаў, дазатараў з дэзсродкамі на ўваходах, градуснікаў для кантролю стану персаналу. Парушэннем лічылі і дапушчэнне пакупнікоў да самастойнага ўпакоўвання печыва, вафляў і падобнага.

За такія парушэнні па артыкуле 16.8 КаАП пагражае штраф да трыццаці базавых велічынь, для ІП — да двухсот базавых, для юрыдычнай асобы — да пяцісот базавых.

З 15 чэрвеня МАРГ запусціў тэлефонную лінію па пытанні выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у сферах гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання.

Нумар для Гродзенскай вобласці - 8 (0152) 68 49 73 (у працоўныя дні 9.00-13.00 і 14.00-18.00).

Чытайце таксама: Беларусам дазволілі здымаць грошы з карткі праз касу крамы

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025