У супрацоўніка падстанцыі ў Гожы з -за выбуху — апёкі 50 працэнтаў цела. Яму спатрэбілася дапамога спецыялістаў Рэспубліканскага апёкавага цэнтра, які размешчаны на базе БХМД у Менску.

Перавезлі супрацоўніка на верталёце МНС, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Работнікі 11 чэрвеня праводзілі рамонт у будынку побач з сінхронным кампенсатарам. Каля 14.00 на падстанцыі «Гродна» філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» ў Гожы аварыя разбурыла будынак.

Шэсць чалавек даставілі ў бальніцу на абследаванне пасля аварыі. У іх апёкі рознай ступені, паведамляе. Працаўнікам аказваюць медыцынскую дапамогу.

Шесть человек в больнице с ожогами. Что известно про аварию на подстанции в Гоже