На пляцоўцы на скрыжаванні вуліц Савецкіх пагранічнікаў, Транспартнай і Гарнавых рыхтуюцца да ўзвядзення будынка. Там у другой палове 2020 года з’явіцца першы ў Гродне рэстаран «Mcdonald's».

Ва ўстанове раней абяцалі сучасны экалагічны інтэр'ер, інавацыйныя тэхналогіі, дзіцячую пляцоўку з горкай і гульнявыя планшэты, кругласутачны «МакДрайв» і іншыя магчымасці.

Таксама будуць працаваць электронныя кіёскі для замовы, прадугледжана і рэстараннае абслугоўванне за столікамі. Разам з «Mcdonald's» у Гродна прыйдзе і «МакДоставка».

Інвестыцыі ў будаўніцтва і абсталяванне складуць каля двух мільёнаў долараў, а з’яўленне рэстарана створыць больш за 120 працоўных месцаў. «Mcdonald's» абяцае супрацоўнікам пры поўнай занятасці зарплату вышэй сярэдняй.

У Гродне з'явіцца Mcdonald's. Ужо рыхтуюць будоўлю

«Mcdonald's» ідзе ў Гродна ўжо шэсць гадоў

Размовы аб прыходзе ў Гродне сеткі «Mcdonald's» вядуцца з 2014 года. Пад рэстаран ужо планавалі як мінімум тры лакацыі: участак на Дубко-Пушкіна каля Дэпартамента аховы, пустка каля фабрыкі марожанага на Гарнавых. Хадзілі чуткі і пра тое, што «Mcdonald's» хоча адкрыць Станіслаў Сямашка ў сваім новым апарт-гатэлі на Калючынскай.

«Mcdonald's» з’явіцца ва ўсіх абласных цэнтрах краіны

«Mcdonald's» — амерыканская карпарацыя, якая працуе ў сферы грамадскага харчавання, да 2010 года найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання, якая працуе па сістэме франчайзінгу. У Беларусі на чэрвень 2020 года налічваецца 18 рэстаранаў. Летась прадстаўнікі кампаніі абяцалі, што Mcdonald’s з’явіцца ў кожным абласным горадзе Беларусі, піша T*T.BY.