У Беларусі на 12 чэрвеня зарэгістраваныя 52 520 (+704) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 27 760 (+1 117) пацыентаў, памерлі 298 (+5) чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 697 011 тэстаў.

Здаць платныя тэсты на COVID-19 для выезду ў краіны, дзе патрабуюць пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі, можна не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. У Гродне яго можна здаць у Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Беларусы за даведку аб адсутнасці каронавіруса заплацяць 41 BYN, грамадзяне іншых краін — 56 BYN.

Дзе яшчэ можна зрабіць тэст?

  • Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі,
  • Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя,
  • Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Чаму патрэбна даведка?

Уязджаць у ЕС можна грамадзянам краіны, дзе колькасць хворых не перавышае 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі па стане на 3 чэрвеня колькасць хворых COVID-19 складае 474 чалавекі на 100 000 жыхароў.

Грамадзяне краін з такой эпідсітуацыяй могуць уехаць толькі з даведкай аб адсутнасці COVID-19. Міністэрства аховы здароўя гатова іх выдаваць. Прайсці тэст і атрымаць даведку можна з аплачаным білетам туды і назад, паведамляе toursoyuz.by.

Хроніка каранавіруса ў Гродне