Навіны

Шэсць чалавек у бальніцы з апёкамі. Што вядома пра аварыю на падстанцыі ў Гожы

Шэсць чалавек даставілі ў бальніцу на абследаванне пасля аварыі на падстанцыі «Гродна» філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» ў Гожы. У іх апёкі рознай ступені, паведамляе Следчы камітэт. Працаўнікам аказваюць медыцынскую дапамогу.

Работнікі 11 чэрвеня праводзілі рамонт у будынку побач з сінхронным кампенсатарам, паведамляе Гроднаэнерга. Але каля 14.00 на падстанцыі аварыя разбурыла будынак.

Супрацоўнікі МНС паведамляюць, што аварыя разбурыла цагляны дапаможны будынак сінхроннага кампенсатара памерамі 2×5 метраў.

Персанал падстанцыі, ратавальнікі МНС і супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць абследаванне памяшканняў, каб высветліць прычыны здарэння.

Фота: grodno.mchs.gov.by
Фота: grodno.mchs.gov.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025