Па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 51 816 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 26 643 пацыенты, 293 чалавекі з дыягнаставаны раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі выявілі 750 новых выпадкаў COVID-19, па афіцыйных звестках памерлі 5 чалавек, 976 пацыентаў выпісалі. Колькасць новых выяўленых выпадкаў падае амаль тыдзень, з 5 чэрвеня.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 678 570 тэстаў. За апошнія суткі - 19 005, з іх усяго 3,9% апынуліся станоўчымі. У апошні час рэгістравалі каля 7%.
Каранцін для некаторых прыезджых адмянілі
Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (пастанова Саўміна ад 2020/03/25 № 171 «Аб мерах па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай коронавирусом COVID-19»), актуалізавалі.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі адмяніла абавязковую самаізаляцыю на працягу 14 дзён для тых, хто прыехаў з краін, дзе эпідэміялагічнае сітуацыя палепшылася. Гэта:
- Аўстрыйская Рэспубліка;
- Рэспубліка Албанія;
- Каралеўства Бельгія;
- Рэспубліка Балгарыя;
- Боснія і Герцагавіна;
- Венгрыя;
- Федэратыўная Рэспубліка Германія;
- Грэцкая Рэспубліка;
- Каралеўства Данія;
- Ірландыя;
- Ісландыя;
- Каралеўства Іспанія;
- Італьянская Рэспубліка;
- Латвійская Рэспубліка;
- Літоўская Рэспубліка;
- Княства Ліхтэнштэйн;
- Вялікае Герцагства Люксембург;
- Рэспубліка Мальта;
- Рэспубліка Малдова;
- Княства Манака;
- Каралеўства Нарвегія;
- Рэспубліка Польшча;
- Партугальская Рэспубліка;
- Румынія;
- Рэспубліка Паўночная Македонія;
- Рэспубліка Сербія;
- Славацкая Рэспубліка;
- Рэспубліка Славенія;
- Фінляндская Рэспубліка;
- Французская Рэспублiка;
- Рэспубліка Харватыя;
- Чарнагорыя;
- Чэшская Рэспубліка;
- Швейцарская Канфедэрацыя;
- Каралеўства Швецыя;
- Эстонская Рэспубліка;
- Кітайская Народная Рэспубліка.
Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь, абавязаны мець пры перасячэнні мяжы адмоўны вынік ПЦР — даследавання на каранавірус, выкананага не пазней за двое сутак да даты перасячэння мяжы, папярэджвае Мінздароўя.
Як выехаць беларусам
Беларусы, якія выязджаюць у краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці інфекцыі COVID-19, могуць зрабіць лабараторныя ПЦР-даследаванні на наяўнасць COVID-19 на платнай аснове не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах, патлумачылі ў Мінздароўя.
У Гродне гэта Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.